"Чатыры Раства" узначалілі спіс самых касавых кінастужак уікэнда

Камедыя "Чатыры Раства" з Рыз Уізерспун і Вінсам Вонам сабрала ў паўночнаамерыканскім пракаце 31,7 мільёна долараў і ўзначаліла рэйтынг самых касавых фільмаў паводле падлікаў мінулага ўікэнда, паведамляе агенцтва Associated Press. Другое месца ў спісе самых прыбытковых кінанавінак дасталася анімацыйнаму фільму "Вольт". Паводле дадзеных аналітыкаў з Media by Numbers, мультфільм пра прыгоды сабакі, які ўявіў сябе супергероем, зарабіў за мінулыя выходныя 26,6 мільёна долараў.

Замыкае тройку самых касавых стужак карціна "Змярканне", якая сабрала 26,4 мільёны долараў. Адзначым, што за першыя выходныя пасля прэм'еры гэтая меладрама пра каханне да вампіра сабрала 70,6 мільёна долараў. Апошні фільм аб спецагенце Джэймсе Бондзе "Квант літасці", у сваю чаргу, апусціўся на чацвёртае месца, зарабіўшы за мінулы ўікэнд толькі 19,5 мільёны долараў.

Фота: www.ozr.ru