Чавес закладае венесуэльскія стратэгічныя рэзервы нафты за крэдыт
Крызіс змусіў прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса звярнуцца Бразіліі з просьбаю пра крэдыт у 4,5 млрд долараў. Узамен ён прапанаваў бразільскаму прэзідэнту Лула да Сільве у заклад нацыянальныя нафтавыя рэзервы. “Гэта вельмі небяспечны крок. У выпадку нявыплаты крэдыту чужая дзяржава перайме кантроль над нашымі нафтавымі рэзервамі”, — заявіў адзін з выбітных эканамістаў Венесуэлы Арланда Ачоа.
Як паведамляе "Gazeta Wyborcza", паводле ацэнак незалежных венесуэльскіх эканамістаў, сёлета Венэсуэле пагражае падзенне ВУП на 2-3% і крах сацыяльных праграмаў, дзякуючы якім Чавес дамогся папулярнасці ў бедных.