Чавускія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу яноту
Жывёла трапіла ў пастку і супрацоўнікам МНС давялося яе вызваляць.
Увагу дзяжурнай службы ратавальнікаў прыцягнулі жаласныя гукі, якія даносіліся з боку закінутай фермы ля вёскі Хацетава. Ратавальнікі вырашылі агледзець мясцовасць. На дне старога калодзежа яны знайшлі янота. Супрацоўнікі МНС зрабілі для звярка лесвіцу з дошак, але янот не скеміў, як ёй скарыстацца. Тады ратавальнікі вырашылі самі спусціцца ў калодзеж, хоць існавала рызыка, што янот хворы на шаленства.
Янот нібыта зразумеў, што яму хочуць дапамагчы: ён паводзіўся спакойна і не агрэсіўна. Звярок дазволіў накінуць на сябе куртку, узяць на рукі і нават пагадзіўся сфатаграфавацца разам са сваім збаўцам. Толькі пасля гэтага янот уцёк у лес, паведамляе прэс-служба МНС.
