Чэхія гатовая дапусціць расійскіх вайскоўцаў на аб'екты ПРА
Чэхія гатовая пагадзіцца з перыядычнымі візітамі расійскіх вайскоўцаў назіральнікаў на аб'екты ПРА ЗША, якія плануецца размясціць на яе тэрыторыі. Пра гэта заявіў чэшскі прэм'ер Мірэк Тапалянэк, паведамляе ВВС. "Мы гатовыя да дасягнення кампрамісу з расійскім бокам. Калі прысутнасць будзе не пастаянная, мы прымем гэтую прапанову", - сказаў Тапалянэк у інтэрв'ю японскай газеце "Ніккэй", апублікаваным у суботу. Разам з тым ён падкрэсліў, што пытанне аб размяшчэнні ў Чэхіі амерыканскага радара вырашанае канчаткова і незваротна. У Вашынгтоне неаднаразова гаварылі, што не пярэчылі б супраць візітаў расійскіх назіральнікаў.
Перашкодай дагэтуль служыла пазіцыя Чэхіі і Польшчы, якія заяўлялі, што любая прысутнасць расійскіх вайскоўцаў непрымальная для іх па прынцыповых меркаваннях.
Адным з абмеркаваных кампрамісных варыянтаў было залічэнне ваенных экспертаў у штат расійскіх амбасадаў у Празе і Варшаве, каб яны маглі выконваць сваю місію ў якасці грамадзянскіх службоўцаў.