Чэмпіянат і першынство Беларусі па кіданнях стартуюць 3 лютага
У Стайках пад МІнскам 3 лютага стартуе чэмпіянат і першынство Беларусі па кіданнях. Будуць разыграныя медалі ў кіданні молата, кап'я і дыска. Плануецца, што на чэмпіянаце Беларусі ў кіданні дыска выступіць удзельніца Алімпіяды-2008 Ганна Мазгунова. Сярод кідальнікаў молата чакаюць фіналістку пекінскай Алімпіяды Дар'ю Пчэльнік. Нагадаем, Дар'я заняла на Гульнях 4-е месца.
Медалі будуць разыграныя ў трох узроставых катэгорыях. У першы дзень турніру, 3 лютага, адбудуцца спаборніцтвы першынства краіны, дзе ўзнагароды разыграюць спартоўцы ўзроставых груп "юнакі" і "юніёры". У другі дзень турніру за медалі чэмпіянату Беларусі паспрачаюцца мужчыны і жанчыны.
Спаборніцтвы стануць адным з этапаў адбору кандыдатаў у зборную краіны для ўдзелу ў Кубку Еўропы па кіданнях. Гэты турнір адбудзецца 13-15 сакавіка на Тэнэрыфэ (Іспанія).
БЕЛТА