Чэмпіён Беларусі па хакеі паўдзельнічае ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Беларускі хакейны клуб возьме ўдзел у кваліфікацыі другога турніру Лігі чэмпіёнаў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазел 5 сакавіка ў Мінску.
Паводле яго слоў, крок за крокам Ліга чэмпіёнаў будзе пашырацца. Чэмпіёны Даніі, Латвіі, Беларусі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у кваліфікацыі. Першы турнір хакейнай Лігі чэмпіёнаў стартуе ў сезоне-2008/09.
У ім возьмуць удзел 12 каманд з Чэхіі, Фінляндыі, Нямеччыны, Расіі, Славакіі, Швецыі і Швейцарыі. Надалей запланаваны ўдзел 30 клубаў з 24 краін.
БелаПАН