Чэмпіён па армрэслінгу хоча стаць алімпійскім чэмпіёнам па веславанні
Віктар Братчэня з Брэстчыны заваяваў “золата” на чэмпіянаце Еўропы сярод паралімпійцаў. Многія спартсмены дзеля лепшых перспектываў пераходзяць у каманды іншых краін, а Віктар плануе пераход у іншы від спорту.
Еўрарадыё паразмаўляла са спартсменам адразу пасля яго вяртання з падмаскоўных Мыцішчаў. Паўгода Віктар не выступаў з-за траўмы. Ці дадало гэта інтрыгі на першынстве Еўропы?
Віктар Братчэня: "Хацелася б больш цікавай спартовай барацьбы. У мяне форма занадта добрая была, і барацьбы такой не атрымалася. Прыехаў мой галоўны так бы мовіць крыўдзіцель на мінулым першынстве свету. Я яму тады тэхнічна прайграў у фінале, два папярэджанні вынеслі суддзі за тое, што адарваў локаць ад стала. Быў мацней за яго. Але, вось, прайграў. Дык у Мыцішчах усё стала на сваё месца. Гэтым разам я выступіў годна".
У Мыцішчах Віктар заявіўся сярод паралімпійцаў, бо беражэ сябе на першынство свету. Якое ўражанне засталося ад спаборніцтваў? Віктар Братчэня прывык думаць матэрыяльнымі катэгорыямі:
"Уражанне падвойнае. Дорага ўсё, асабліва пражыванне, а з другога боку, прырода там прыгожая. І арганізацыя мне спадабалася. Выступалі на Мыцішчы-Арэне, дзе быў чэмпіянат свету па хакеі, фінал транслявалі ў наўпроставым эфіры па канале “Баец”. Быў узровень, варты першынства Еўропы".
Трапіць на спаборніцтвы Братчэні зноў дапамаглі спонсары: цяплічны камбінат “Берасце”, агракамбінат “Заходні”, фірма “Перфект”. Галоўныя выдаткі ўзяло на сябе абласное ўпраўленне па фізкультуры і спорце, яно само згадзілася часткова фінансаваць паездку на першынство свету ў Лас-Вегасе ў снежні гэтага года.
Але цяпер Віктар Братчэня… плавае на чоўне:
"Паспрабую сябе ў акадэмічным веславанні. Гэта паралімпійскі від спорту. Цяпер пачатковы перыяд у мяне. Калі ўсё будзе добра, можна будзе ў Лондан трапіць на Алімпіяду".
Так што ў жніўні на брэсцкім вяслярным канале Віктар Братчэня прыцаніцца да месца ў нацыянальнай камандзе Беларусі. Спартсмен мае стартаваць з напарніцай Аленай на акадэмічнай двойцы.
Падштурхнула Віктара на такі крок трэнерская праца. За год ён падрыхтаваў трох чэмпіёнаў Беларусі сярод параспартсменаў па армрэслінгу, двух майстроў спорту па паўэрліфцінгу. Але з'явілася нечаканая праблема: спартсмены з'язджаюць з краіны.
Віктар Братчэня: "Спартсмены-інваліды пераходзяць у каманды Расіі і Ўкраіны. Чаму? Прэміяльныя ў Расіі, напрыклад, выплачваюцца паралімпійцам, як і здаровым: за першае месца на Алімпіядзе 100 тысяч еўра, за другое — 70 тысяч і за трэцяе — 50 тысяч. Ва Ўкраіне столькі ж, толькі долараў. А ў нас здаровыя атрымліваюць сто тысяч долараў, інваліды трыццаць тысяч. Я не разумею. За Радзіму, за сцяг, за гімн, хай сабе, але калі чалавек аддае сябе, то чаму і Радзіма тая не можа яго дастойна падтрымаць?".