Чэмпіён свету па боксе з Гомеля развітаўся са сваім тытулам

Бой за званне чэмпіёна свету па боксе ў першай сярэдняй вазе паводле версіі WBA прайшоў мінулай ноччу ў Нью-Ёрку паміж 29-гадовым ураджэнцам Беларусі Юрыем Форманам і пуэртарыканцам Мігелем Кота. Пуэртарыканец — фаварыт па меркаванні амаль усіх букмекераў — нанёс Форману першае паражэнне і пазбавіў яго чэмпіёнскага тытылу. У дзевятым раўндзе суддзі спынілі матч — Форман атрымаў траўму калена, і з цяжкасцю рухаўся па рынгу, што зрабіла яго лёгкай мішэнню Кота.

Сайт izrus.co.il нагадвае, што Форман разам з сям'ёй рэпатрыяваўся з Гомеля ў Ізраіль у 1991 годзе. З 7 гадоў ён пачаў займацца боксам, двойчы станавіўся чэмпіёнам Ізраіля ў сярэдняй вазе. З 19 гадоў Форман жыве ў ЗША. Дарэчы, летам гэтага года ён мусіць атрымаць дыплом равіна.