Чэргі на беларуска-ўкраінскай мяжы будуць з’яўляцца да пачатку кастрычніка
Па выхадных чэргі на беларуска-ўкраінскай мяжы будуць з’яўляцца да заканчэння “аксамітнага” сезона: канца верасня — пачатку кастрычніка. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў супрацоўнік прэс-службы памежнага камітэта Ігар Шчацінін. Ён адзначыў, што праблемы ўзнікаюць толькі ў адным пункце пропуску "Новая Гута", які размешчаны на трасе “Санкт-Пецярбург — Адэса”.
Ігар Шчацінін: “У асноўным стаяць з расійскімі нумарамі. Верагодна, расіяне глядзяць па старых атласах і едуць па гэтай даўно вядомай трасе. Напэўна, не ў курсе былі, што мы адкрылі яшчэ некалькі пунктаў пропуску і спецыяльна іх пераабсталявалі”.
Па словах Ігара Шчацініна, на сёння чэргаў няма, але памежнікі чакаюць павелічэння колькасці машын на наступных выхадных. Такая сітуацыя працягваецца з пачатку лета.
Нагадаем, учора ў “Новай Гуце” сабралася больш за 200 аўтамабіляў. Расіяне як правіла едуць адпачываць транзітам праз нашу краіну ў Крым.