Чэргі на беларуска-ўкраінскай мяжы застануцца да канца лета
Значныя чэргі ў міжнародных пунктах пропуску "Новая Гута" і "Весялоўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы будуць узнікаць яшчэ на працягу прыкладна двух тыдняў. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Як нагадвае БелаПАН, у "Новай Гуце" і "Весялоўцы" на мінулых выходных узніклі чэргі. Таму памежнікі заклікалі грамадзян пераарыентоўвацца на пункты пропуску "Новая Рудня", "Аляксандраўка", "Камарын" і "Глушкевічы".
Чэргі, па словах памежнікаў, узніклі з-за рэканструкцыі ўкраінскага памежнага пераходу "Новыя Ярылавічы", што значна зменшыла яго прапускную здольнасць і павялічыла час праходжання транспарту. Другой прычынай стала павелічэнне колькасці расіянаў, якія выпраўляюцца ў канцы лета ў бок Крыму. Трэцяй прычынай чэргаў менавіта ў выходныя памежнікі лічаць актыўны выезд беларусаў на ўкраінскія рынкі.