Чэшскі нападаючы Сікора згуляе за мінскае "Дынама" ужо ў сераду
Навабранец мінскага "Дынама" Пётр Сікора выйдзе на лёд ужо ў найбліжэйшай гульні чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Яна адбудзецца 17 лістапада ў Чалябінску, дзе дынамаўцы згуляюць з мясцовым "Трактарам".
Як паведаміў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара "Дынама" Аляксей Торбін, чэшскі форвард будзе гуляць у звяне Джэффа Плата.
Торбін: "Размаўляў раніцай з трэнерам каманды Марэкам Сікорай. У іх учора была трэніроўка, была двухбаковая гульня і Пётр Сікора гуляў разам з Джэфам Платам. Марэк Сікора кажа, што Плату гульня з Пётрам прыдае дадатковы імпульс. Таму яны разам будуць гуляць. Пётр паабяцаў забіваць, зарабляць шмат ачкоў. Гэта наша ўмова, калі мы запрашалі гэтага гульца".
Нагадаем, Пётр Сікора — адзін з самых вядомых чэшскіх хакеістаў. Уладальнік Кубка Стэнлі 2000 года ў складзе "Нью-Джэрсі Дэвілз" і 2009 года ў складзе "Пітсбурга". Чэмпіён свету 1999 і 2005 гадоў у складзе зборнай Чэхіі.