Чыгуначнікі абяцаюць навесці парадак у электрычках
Беларуская чыгунка распрацавала план мерапрыемстваў па
паляпшэнні якасці абслугоўвання пасажыраў у прыгарадных цягніках. Акцыя атрымала назву "Зробім цягнік
чыстым".
Мерапрыемствы закліканыя палепшыць санітарны стан прыгарадных цягнікоў. У межах акцыі плануецца ўсталяваць у вагонах кантэйнеры для смецця, часцей прыбіраць салоны і туалетныя памяшканні, узмацніць кантроль за тэмпературным рэжымам.
Акрамя таго, у перыяд з 2007
па 2010 гады пры здзяйсненні капітальнага і некаторых бягучых відаў рамонту
плануецца мадэрнізаваць бакі, якія забяспечваюць аўтаматычнае падцяпленне і рэцыркуляцыю вады і правесці рэвізію
тэрмаізаляцыі салонаў з наступным іх уцяпленнем.