Чыгунка Бельгіі паралізавана забастоўкай
Чыгуначнікі Бельгіі бастуюць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Падставай да стачкі паслужылі нявыплаты прэмій машыністам таварных цягнікоў, чаканае скарачэнне рабочых месцаў. Чыгуначная прастора Бельгіі закрыта на суткі. Транспартная сувязь перарваная не толькі ўнутры краіны, але і з суседнімі Францыяй, Нідэрландамі і Германіяй.