Чылійскіх шахцёраў пачалі даставаць з-пад зямлі
Чыліскіх шахцёраў, замураваных пад 700-метровым слоем зямлі, ратавальнікі вызваляюць ужо зараз. Як паведамляе BBC, на паверхню ўжо дасталі 31-гадовага кіроўцу Фларэнсія Авалоса, 39-гадовага электрыка Марыя Сепульведа і 51-гадовага былога салдата Хуана Ілланэса.
З 5 жніўня людзі знаходзяцца пад зямлёй у шахце Сан-Хасэ. Праз тры вузкія свідравіны ім падаюць ваду, харчы і медыкаменты. Жыхары Чылі ўжо зрабілі цярплівых гарнякоў нацыянальнымі героямі.
З 5 жніўня людзі знаходзяцца пад зямлёй у шахце Сан-Хасэ. Праз тры вузкія свідравіны ім падаюць ваду, харчы і медыкаменты. Жыхары Чылі ўжо зрабілі цярплівых гарнякоў нацыянальнымі героямі.