Чыноўнікаў Мінгарвыканкама падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры
Пракуратура Мінску пачала крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры грашовых сродкаў. Падазронымі праходзяць службовыя асобы прадпрыемства "Будпластпраект" і чыноўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Як паведамілі агенцтву БелаПАН міліцыянты, падазроныя з траўня па жнівень 2008 года пры рамонтна-будаўнічых працах па замене аконных блокаў у будынку гімназіі №1 па праспекце Ракасоўскага ў Мінску занеслі заведама ілжывыя звесткі і запісы ў акты прыёмкі-здачы выкананых працаў. Яны атрымалі з мясцовага бюджэту больш за 560 млн рублёў, пералічаных на разліковы рахунак прадпрыемства "Будпластпраект".
Акрамя таго, махлярствы з грашыма "Будпластпраект" учыніў пры замене аконных блокаў у будынках ТАА "Гандлёвы дом "Мірпрадукт" і УП "Бытэкс" у 2008 годзе. Падазроная службовая асоба будаўнічага прадпрыемства (па звестках міліцыянтаў, гэта кіраўнік фірмы) завалодала грашыма на агульную суму амаль 400 млн рублёў.
Такім чынам, службовыя асобы будаўнічага прадпрыемства і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама здзейснілі крадзеж грашовых сродкаў мясцовага бюджэту на агульную суму каля 1 млрд рублёў.