Чыпсы выключаны з пераліку тавараў, якія ўвозяцца са зніжанымі падаткамі

У Беларусі на харчовыя тавары для дзяцей прымяняецца зніжаная стаўка падатку пры іх увозе на мытную тэрыторыю Беларусі і пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны.

У адпаведнасці з новым указам Лукашэнкі з пераліку гэтых тавараў выключана бульба, нарэзаная тонкімі лустачкамі, абсмажаная ці падсушаная, салёная ці несалёная, араматызаваная ці неараматызаваная, у герметычных упакоўках.

Гаворка ідзе пра бульбяныя чыпсы, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў забароненыя для дзіцячага харчавання, паведамляе БелаПАН.