Ці аб'явяць у Беларусі Год памяці расстраляных афіцэраў польскага войска?

Годам памяці расстраляных афіцэраў польскага войска і ахвяраў савецка-фінскай вайны прапанавалі аб'явіць 2010 год у Беларусі прадстаўнікі грамадскасці. З такой ініцыятывай выступіў даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў.  Паводле яго слоў, у пачатку сакавіка споўнілася 70 гадоў з часу прыняцця савецкім кіраўніцтвам рашэння, паводле якога ў красавіку-траўні 1940 года было расстраляна больш за 24 тысячы афіцэраў польскага войска, сярод якіх былі тысячы ўраджэнцаў Беларусі. Ад 10 да 15 тысяч нашых землякоў загінулі і падчас савецка-фінскай вайны, якая дагэтуль не адлюстравана ў беларускай гістарыяграфіі, цытуе словы Кузняцова БелаПАН