Ці гатовая Літва да вайны з Расіяй — эфір з Мажэйкісам
Выглядае на тое, што толькі вайной супраць Украіны Расія не абмяжуецца, і ўжо ідуць з Масквы канкрэтныя пагрозы ў бок Літвы. Нібыта Пуцін з гэтай нагоды нават экстранную начную нараду праводзіў. Што праўда, пакуль, кажуць, вырашылі не нападаць. Ні на Літву, ні на Польшчу з Грузіяй. Але толькі пакуль…
Як у Літве ставяцца да магчымай вайны з Расіяй, якія пераважаюць прагнозы на гэты конт? Ці будзе НАТА бараніць Літву і якую ролю ў гульнях Крамля гэтым разам могуць адвесці Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).