Ці прызнае Беларусь незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?
У Міністэрстве замежных спраў Грузіі лічаць, што Беларусь на гэта ніколі не пойдзе. На думку Андрэя Суздальцава, непрызнанне дапаможа Лукашэнку дамагчыся прабачэння ад Еўрасаюза. Але большасць грузінскіх, расійскіх і беларускіх экспертаў мяркуюць, што канчаткова ўпэўненым у Мінску Тбілісі быць не можа. Днямі намеснік міністра замежных справаў Грузіі Ніно Каландадзэ выказала ўпэўненасць, што Беларусь нават не паставіць пытанне наконт прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
“Што тычыцца прызнання акупаваных тэрыторый, незалежна ад таго, якое будзе стаўленне да Беларусі з боку астатняга свету, мы ні на хвіліну не сумняваемся, што Беларусь не паставіць пытанне аб прызнанні", — паведамляе грузінскае выданне "Наша Абхазия".
Каментаваць выказванне грузінскага чыноўніка прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся. Як і тлумачыць, што магло даць падставы для такіх заяў.
Андрэй Савіных: “Думаю, што гэта некарэктнае пытанне і вы задаеце яго не па адрасе. Спытайце непасрэдна ў намесніка міністра замежных спраў Грузіі”.
У той жа час у самой Грузіі такую заяву намесніка міністра лічаць беспадстаўнай. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня Клуба незалежных экспертаў Грузіі Гія Кухашвілі.
Гія Кухашвілі: “Я б не быў такім аптымістам, як намеснік міністра грузінскага МЗС. Я не думаю, што гэтая ўпэўненасць грунтуецца на нейкай канкрэтнай інфармацыі. Гэта не больш як прапагандысцкі жэст, кантэкст яго вельмі просты: “Пакуль усё добра”. Я не думаю, што ў грузінскага МЗС ёсць канкрэтныя гарантыі. Так што — усё можа быць. І, на жаль, такіх легкаважных заяў ад грузінскага МЗС хапае”.
З тым, што кіраўніцтва Беларусі можа нечакана змяніць сваю ранейшую пазіцыю наконт прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, згодны і палітычны аналітык, галоўны рэдактар тбіліскай газеты “Рэзананс” Лаша Тугушы.
Лаша Тугушы: “Мы канкрэтных пісьмовых дамоў альбо абавязальніцтваў, ці нейкіх асаблівых фактаў, якія давалі б гарантыі, што такога ніколі не адбудзецца (прызнання незалежнасці — Еўрарадыё), не бачылі. Але зыходзячы з той сітуацыі, у якой знаходзіцца Лукашэнка, мы не бачым, каб ён вырашыўся на прызнанне. Сёння не відаць, што такое рэальна. Але што будзе заўтра-паслязаўтра — цяжка прадказаць”.
А беларускі палітолаг Віталь Сіліцкі лічыць, што канчатковае рашэнне аб прызнанні ці непрызнанні незалежнасці гэтых каўказскіх рэспублік беларускія ўлады будуць адцягваць да апошняга. І спрабаваць гандлявацца з Расіяй.
Віталь Сіліцкі: “Калі яны вырашаць, што ім на Захадзе больш нічога не трэба і не свеціць, — яны прызнаюць. Але я думаю, што яны будуць адцягваць гэтае рашэнне і будуць спрабаваць ім гандляваць”.
Вось толькі тое, што такі гандаль магчымы, катэгарычна адмаўляе дэпутат Дзярждумы Расіі ад партыі “Адзіная Расія” Канстанцін Затулін.
Канстанцін Затулін: “Горш за ўсё выглядае, калі той, хто бясконца кажа аб суверэннасці, пры гэтым кажа: “Мы, натуральна, суверэнныя, але гатовыя пагандлявацца ў адносінах да таго, прызнаваць ці не прызнаваць”. Беларусь у стане ўнесці зразумеласць у сваю пазіцыю. Напэўна, яе рашэнне аб прызнанні пасля таго, як гэта вырасла ў такую праблему, у хворы зуб ва ўзаемаадносінах, можа быць ацэненае. Але я не лічу, што прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі азначае, што з гэтага моманту мы будзем у іншых пытаннях стаяць на пункце гледжання нашых беларускіх партнёраў і адпускаць ім усё бясплатна”.
На думку палітыка, афіцыйны Мінск павінен прызнаць незалежнасць гэтых рэспублік, калі сапраўды лічыць сябе партнёрам і саюзнікам Расіі. А заявы МЗС Грузіі Затулін называе спробай спекуляцыі на вострых пытаннях ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі.
А вось палітолаг Андрэй Суздальцаў лічыць, што Беларусь ніколі не пойдзе на прызнанне. Проста таму, што менавіта Саакашвілі з’яўляецца яго лабістам у Еўропе.
Андрэй Суздальцаў: “Рэжым Лукашэнкі цяпер мае праблемы з Захадам, у адносінах з Еўрасаюзам. А Грузія гэтым варыянтам (прызнаннем незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі — Еўрарадыё) ў меру сваіх магчымасцяў дэманструе Захаду, што Лукашэнка не згублены для Захаду, што ён з’яўляецца саюзнікам Захаду супраць Расіі. Маўляў, памятайце пра гэта, і можна яму прабачыць і разгон 19 снежня, і рэпрэсіі супраць апазіцыі, і фактычна захоп улады на 4-ы тэрмін. Я думаю, Еўропа яму прабачыць”.
У той жа час старшыня Клуба незалежных экспертаў Грузіі Гія Кухашвілі нагадаў, што Грузія падтрымала прапанаваныя Еўрапарламентам санкцыі супраць Беларусі. І заўважыў: нягледзячы на тое, што Саакашвілі ледзь не першым павіншаваў Лукашэнку з абраннем на новы тэрмін, ужо ўвечары прэс-сакратар грузінскага прэзідэнта заявіў, што да сітуацыі ў Беларусі трэба добра прыгледзецца. І чым гэта можа скончыцца — невядома.
Гія Кухашвілі: “Гэтыя дзіўныя і супярэчлівыя паводзіны грузінскіх уладаў нічога добрага не дадуць. Ні ў адносінах да Еўрасаюза, які вельмі дакладна праявіў сваю пазіцыю па стаўленні да Беларусі, ні ў адносінах да Беларусі. А ў адносінах да гэтых выбараў балансу не атрымаецца — трэба стаць альбо на адзін бок, альбо на другі. Абодва бакі будуць патрабаваць зразумеласці ў пазіцыі, а калі яе няма, то пагаршаюцца адносіны з абодвума бакамі”.