Ці здымуць блакаду на распаўсюд недзяржаўных выданняў?
У траўні на пасяджэнні грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы СМІ, якую ачольвае Павел Якубовіч, акрамя праблемы распаўсюду недзяржаўных газет будзе ўзнятая справа "Ксенафонта Суперфасфатава" У Мінску адбылося арганізацыйнае пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы СМІ. Нагадаем, яна была створана сёлета пастановай Савета міністраў. Старшынём рады прызначылі галоўнага рэдактара "Советской Белоруссии" Паўла Якубовіча. Сярод іншых у склад гэтай новай структуры былі запрошаныя старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч.
У Сярэдзіча засталіся "нармальныя ўражанні" ад першага пасяджэння, якое, на яго погляд, праходзіла "дэмакратычна, пры актыўным удзеле ўсіх сябраў рады". Быў зацверджаны рэгламент рады і ўнесеныя ў павестку наступнага пасяджэння два пытанні.
Іосіф Сярэдзіч: "Першае датычыць адзінага зводу этычных правілаў, этычных нормаў для журналістаў. Таксама вырашана разгледзець і пытанне з распаўсюдам недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі".
Жанна Літвіна ўзняла на пасяджэнні рады пытанне публікацыі "Ксенафонта Суперфасфатава" ў "СБ", прысвечанай праваабаронцы Яне Паляковай, і прапанавала наступным разам даць ёй ацэнку.
Іосіф Сярэдзіч спадзяецца, што замаўчаць гэтае пытанне няўдасца і яно сапраўды будзе абмеркаванае: "Я думаю, што ў працэсе далейшых абмеркаванняў пра гэта будзе ісці гаворка".
Наступнае пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай рады прызначанае на травень.
Фота - bymedia.net