Ці зменіцца механізм праверкі багажу на беларускіх мытнях?
У самы бліжэйшы час правозіць праз мяжу тавараў без выплаты пошліны можна будзе не на 1000 еўра, як цяпер, а ўсяго на 200. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці гатовыя мытнікі на мяжы да гэтага новаўвядзення.
Намеснік начальніка мытні “Варшаўскі мост” Алена Ашгірэвіч сказала, што ніякіх інструкцый наконт таго, як праводзіць дагляд у адпаведнасці з новымі нормамі, пакуль няма. І наўрад ці мытня пачне працаваць па новых правілах у бліжэйшы час.
Алена Ашгірэвіч: “Пакуль ніякіх інструкцый няма. Спачатку гэта рашэнне павінна прайсці прававую ацэнку ў Мінюсце, быць зарэгістравана. Пасля гэтага яно будзе апублікавана і толькі праз месяц пасля апублікавання яно пачне дзейнічаць. Наколькі гэта пытанне бліжэйшага часу? Не заўтра і не паслязаўтра. Калі гэта будзе праведзена, не магу сказаць. Мяркую, што ні ў каго пакуль такой інфармацыі няма”.
Пакуль цяжка казаць, ці зменіцца нейкім чынам сам механізм праверкі мытнікамі багажу. Нагадаем, сёння без падаткаў можна правозіць рэчаў на суму ў 1000 еўра і вагай не больш за 35 кілаграмаў на чалавека.