Цімашэнка пагадзілася даць грошы на датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду
Украінскі ўрад ухваліў законапраект аб унясенні змен у дзяржаўны бюджэт на 2008 год, паведамляе УНІАН. Паводле ўкраінскага заканадаўства, змены ў бюджэт могуць уносіцца толькі рашэннем Вярхоўнай Рады.
А парламент на дадзены момант, прынамсі, па меркаванні Сакратарыята Віктара Юшчанкі, лічыцца недзеяздольным, паколькі распушчаны ўказам прэзідэнта.
Падчас падрыхтоўкі да датэрміновых выбараў 2007-га года аналагічная калізія вырашылася тым, што прэзідэнт прыпыняў дзеянне ўласнага ўказу, даючы магчымасць Радзе ўнесці змены ў законы.