ЦТ на 100 балаў па трох прадметах набралі тры абітурыенты

ЦТ на 100 балаў па трох прадметах набралі тры абітурыенты

Усе тры прадметы на 100 балаў у гэтым годзе здала толькі тры чалавекі. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Выпускнік мінскай гімназіі №61 Уладзіслаў Раянтовіч набраў 100 балаў па беларускай мове, фізіцы і матэматыцы. Ірына Івах з трэцяй бабруйскай гімназіі набрала вышэйшы бал па беларускай і англійскай мовах і грамадазнаўству. Выпускніца гэтай жа гімназіі Ганна Зыкава на 100 здала рускую, англійскую мовы і грамадазнаўства.

Найвышэйшы бал па двух вучэбных прадметах набралі 15 абітурыентаў. Такім чынам, максімальны вынік у 100 балаў паказалі 309 абітурыентаў па 330 тэстах.

Сёлета за парушэнні былі выдаленыя 14 чалавек, паведамляе БЕЛТА.