ЦУМ абвесціў зніжкі, бо недавыканаў план на 1,5 мільярды? (ФОТА)
Пра гэта паведаміла Еўрарадыё крыніца ў гандлёвым доме. Афіцыйная версія абвяшчае, што зніжкамі стымулююць набыццё айчынных тавараў У ЦУМе — зніжкі. Па беларускіх мерках — небывалыя. У той час калі адзін мінскі гандлёвы дом хваліцца зніжкай 1% у першую і апошнюю гадзіну працы, у ЦУМе зніжка на лядоўні складае 5%, на айчынныя тэлевізары — 7%, а на замежныя тэлевізары — да 20%! Прычым, гэта не перадкаляднадная акцыя, як можна падумаць, бо пачаліся зніжкі яшчэ некалькі месяцаў таму.
Супрацоўнікі ЦУМа паведамілі, што звязаны такі аўкцыён шчодрасці з банальна нявыкананым планам. На сённяшні дзень, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ЦУМу трэба дабраць да плану каля 1,5 мільярда рублёў, а народ праз крызіс упарта не хоча дапамагаць. Калі зразумелі, што да канца года не паспеюць — абвесцілі зніжкі.
Што праўда, афіцыйна гэтую версію ў ЦУМе ніхто не агучвае. Супрацоўнік эканамічнага аддзелу няўпэўненым тонам адказаў па тэлефоне, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. І па-свойму патлумачыў прычыну зніжак.
Супрацоўнік: Гэтыя акцыі зробленыя па згодзе з пастаўшчыкамі — часткова яны даюць зніжкі, часткова мы. Гэта ўжо паўгода ідзе — стымулюем нашых вытворцаў беларускіх.
Ад такога стымулявання пакупнікі толькі выйграюць. Напрыклад, вялікая лядоўня-маразільнік “Атлант” каштуе 1.696.250 рублёў, а са зніжкай 5% пакупнік эканоміць 84 тысячы 812 рублёў. Ды яшчэ да пад’езда тую лядоўню давязуць бясплатна. Прадавачка лядоўняў тлумачыць, што кошты пазначаныя без зніжкі — ад напісанай на лядоўні цаны 5% адымецца ўжо на касе.
Прадавачка: Ад гэтай сумы мінус пяць. Гэта ўжо недзе трэці месяц далі скідку. Недзе з кастрычніка. Меней не будзе!..
З тэлевізарамі выгада яшчэ большая. Напрыклад, на адной з мадэляў тэлевізара “Віцязь”, якая каштуе 1.494.890 рублёў, пры зніжцы ў 7% вы эканоміце ажно 104 тысячы 642 рублі!.. А вось імпартныя тэлевізары нават са зніжкай каштуюць у разы даражэй. Побач з тым “Віцязем” стаіць 40-цалевы плоскі “Самсунг” за 5 мільёнаў 353 тысячы 500 рублёў. Калі верыць прадавачкам, што зніжка склала 20%, то да акцыі ён мусіў каштаваць пад 6 мільёнаў 700 тысяч! За гэтыя грошы можна набыць патрыманую машыну!
Прадавачка аддзелу тэлевізараў кажа, што зніжка будзе толькі да Новага года, але пасля яе могуць працягнуць.
Прадавачка: Ну так, адымайце ад цаны яшчэ 7 працэнтаў. Пакуль акцыя да Новага года, але, можа, працягнуць яе.