ЦВК не будзе разглядаць папярэджанні 5 кандыдатам ад Генпракуратуры

Цэнтральная выбарчая камісія ня будзе разглядаць папярэджанні Генпракуратуры, вынесеныя пяці кандыдатам. Нагадаем, што Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў атрымалі папярэджанні за заклік правесці несанкцыяваную акцыю 19 снежня. Як адзначыла ў гутарцы з Еўрарадыё старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзя Ярмошына, гэтае папярэджанне не ўваходзіць у каметэнцыю ЦВК:

Ярмошына: “Не, не будзе. Бо тое папярэджанне, якое вынесла Генпракуратура, тычыцца парушэння не Выбарчага заканадаўства, а закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў – гэта не наша кампетэнцыя”.