ЦВК не задаволіў заяву аб пазбаўленні Лукашэнкі статуса кандыдата
Цэнтравыбаркам не задаволіў заяву Сяргея Калякіна і Галіны Сямідзянавай аб пазбаўленні Аляксандра Лукашэнкі рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Чальцы ЦВК не пагадзіліся з тым, што ён дапусціў падчас сваёй агітацыйнай кампаніі нейкія парушэнні.