ЦВК прызнала факт парушэння выбарчага заканадаўства ў Мастах
Каардынатар руху "За свабоду" па Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк
сёння падаў заяву ў пракуратуру Мастоўскага раёна і даслаў факсам
скаргу ў ЦВК Беларусі аб парушэнні выбарчага заканадаўства райвыканкамам. У адпаведнасці з артыкуламі 34 і 35 Выбарчага кодэкса, участковыя выбарчыя камісіі фармуюцца не пазней, чым за 45 дзён да выбараў. Заявы ж і пратаколы аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў можна дасылаць не пазней чым за тры дні да даты фармавання камісіяў, а гэта — 7 сакавіка. Аднак Мастоўскі райвыканкам вырашыў прымаць заявы аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў толькі да 5 сакавіка.
Як паведаміў Еўрарадыё Алесь Зарэмбюк, літаральна праз гадзіну пасля таго, як ён адправіў факс са скаргай у ЦВК, яму патэлефанаваў супрацоўнік арганізацыйна-прававога аддзела Цэнтральнай выбарчай камісіі Глеб Хмялёў. Ён паведаміў, што праблема вырашана і вылучаць прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі можна будзе да 7 сакавіка.