ЦВК разгледзіць сёння пытанне скасавання рэгістрацыі Лукашэнкі
Сёння на паседжанні ЦВК будзе разгледжаная заява каардынатара кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргея Калякіна. Як паведаміў палітык, прадстаўнікі кампаніі інфармуюць Цэнтрвыбаркам пра парушэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства і патрабуюць скасаваць рэгістрацыю кандыдата.
Таксама ЦВК разгледзіць патрабаванне альтэрнатыўных кандыдатаў ў прэзідэнты Беларусі дадатковага тэлеэфіру для выступлення перад выбаршчыкамі.
Адпаведная заява Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава была перададзеная 7 снежня ў Цэнтрвыбаркам прадстаўнікамі іх штабоў.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў, што рашэнне аб выдзяленні дадатковага эфіру знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі, а ЦВК можа толькі рэкамендаваць ёй зрабіць гэта.