Цяпло ў жылых дамах Мінску з'явіцца на працягу трох дзён

Ацяпленне ў жылых дамах беларускай сталіцы плануецца ўключыць на працягу трох дзён. Пра гэта паведаміў інжынер РУА "Мінскэнерга" Андрэй Гаранін на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Паводле яго словаў, усе магістральныя сеткі гатовыя да ўключэння ацяплення. У чацвер цяпло мусіць прыйсці ва ўвесь жылы сектар сталіцы.

БЕЛТА