Цярэшчанка: Ніводзін з кандыдатаў здымацца з выбараў не збіраецца
За дні, што засталіся да выбараў прэзідэнта, ніводзін з альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты здымацца з выбараў не збіраецца. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 15 снежня ў Мінску прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка, перадае БелаПАН.
Паводле яго слоў, "ніхто пра гэта не гаварыў, дый сэнсу няма, тым больш здымацца ўсім".
Цярэшчанка сказаў, што на апошняй сустрэчы альтэрнатыўных кандыдатаў пытанне пра выхад усіх з выбарчай кампаніі не абмяркоўвалася. Хоць, як заявіў Цярэшчанка, ён разумее, што кандыдату ад партыі зняцца цяжэй, чым яму асабіста.