Цяжкаатлетку Кацярыну Шкуратаву злавілі на допінгу

Афіцэры Сусветнага антыдопінгавага агенцтва з Вугоршчыны атрымалі станоўчы вынік на пробе, узятай 14 сакавіка 2008 года ў беларускі Кацярыны Шкуратавай. Паўторная проба дакладна пацвердзіла ранейшы вердыкт — у арганізме ўладальніцы срэбнай узнагароды чэмпіянату Еўропы 2007 года выяўлены метандыянон (анабалічны стэроід). Такім чынам, 20-гадовая магіляўчанка, якая выступала ў катэгорыі вышэй за 75 кг, не зможа прыняць удзел у алімпійскім турніры цяжкаатлетаў. У сувязі з фактам дыскваліфікацыі Беларускі цяжкаатлетычны саюз аштрафаваны на 5000 долараў.

Гэта ўжо пяты выпадак праколу беларускіх штангістак за апошні каляндарны год. Да гэтага пад санкцыі патрапілі Таццяна Грамыка, Вольга Недарэзава, Аксана Залатарова і Валянціна Ляхавец.

"Прессбол"