Cёння беларускі парламент пачынае вясновую сесію
Сёння ў Мінску адкрываецца вясновая сесія абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі. На першым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў плануецца разгледзець 17 пытанняў. Сярод іх — законапраекты, што тычацца адукацыі, дзяржаўнай статыстыкі,
аховы навакольнага асяроддзя, а таксама пытанняў сацыяльнай абароны
пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС.
Акрамя таго на пасяджэнні разгледзяць у першым чытанні праект закона аб парадку выезду і ўезду беларусаў і шэраг іншых заканадаўчых актаў.
У гэты жа дзень адкрыецца вясновая сесія Савета рэспублікі, на першым пасяджэнні якога будзе разгледжана 8 пытанняў.
"Інтэрфакс"