Да 100-годдзя Яна Флемінга напісаны працяг бандыяны
28 траўня да 100-гадовага юбілею брытанскага пісьменніка Джона Флемінга адбудзецца выхад новага рамана пра апошнія прыгоды Джэймса Бонда. Спадкаемцы знакамітага аўтара папрасілі брытанскага раманіста
Себасцьяна Фокса напісаць працяг бандыяны у стылістыцы Флемінга.
Падрабязнасці 15-й кнігі пра самага вядомага ў свеце шпіёна трымаюцца ў сакрэце.
Выдавец кнігі толькі адзначыў, што гэтая праца набліжаная да першакрыніцы ў адрозненне ад шматлікіх экранізацый, дзякуючы якім галоўны персанаж бандыяны моцна эвалюцыянаваў.
Як прызнаўся сам Фокс, падзеі, што апісваюцца ў рамане, адбываюцца ў 1967 годзе, а яго герой падарожнічае ў Парыж, Лондан і па краінах Блізкага Усходу.
Себасцьян Фокс, якога нярэдка завуць пераемнікам Флемінга, распавёў, што ён пісаў раман каля шасці тыдняў.
Акрамя таго, Фокс намякнуў, што яго твор можа стаць матэрыялам для новага фільма пра Бонда.
Фота: www.sybarites.org