Да 120 знічак за гадзіну можна будзе ўбачыць у ноч з 3 на 4 студзеня

Навагодні зорапад Квадрантыды можна назіраць у пачатку студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у абсерваторыі БДУ. Самай зорнай стане ноч з 3 на 4 студзеня. Калі пашанцуе з бясхмарным надвор'ем, то ў гадзіну можна будзе ўбачыць каля 120 бела-жоўтых метэораў.

У момант максімуму лепш за ўсё метэоры будуць бачныя ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

У абсерваторыі БДУ адзначылі, што праз некалькі гадзін пасля максімуму Квадрантыд у 8.40 4 студзеня на Зямлі пачнецца частковае сонечнае зацьменне, якое змогуць убачыць жыхары Еўропы, Блізкага Ўсходу і паўночнай Афрыкі.