Да Аляксандра Лукашэнкі сёння завітае кіраўнік ФСБ Расіі
Сёння ў Мінску адбудзецца сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і дырэктара Федэральнай службы бяспекі Расіі Аляксандра Бортнікава. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі паведамляе БЕЛТА. Пра
тое, што мусіць быць абмеркавана падчас сустрэчы, інфармацыі няма.