Да чэрвеня будучага года Аляксандр Глеб застанецца ў "Штутгарце"

Мэнэджар паўабаронцы зборнай Беларусі Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі пракаментаваў нядаўняе паведамленне Sport Bild. Нямецкае выданне заяўляла, што футбаліст можа перайсці са "Штутгарта" ў міланскі "Інтэр". "Да чэрвеня будучага года Саша дакладна застанецца ў "Штутгарце", якому аддадзены ў арэнду "Барселонай". Пасля гэтага ён павінен вярнуцца ў распараджэнне каталонскага клуба, якому належыць паводле кантракту да 2012 года. А там будзе відаць", — сказаў Шпілеўскі ў інтэрв'ю газеце "Прессбол".