Да Дня Перамогі сталіцу ўпрыгожаць урыўкі з вершаў пра вайну

Яны з'явяцца на цэнтральных плошчах Мінску, інфармуе БЕЛТА.  Упершыню да юбілею ўпрыгожаць пляцоўку перад чыгуначным вакзалам. Фрагменты барэльефа абеліска Перамогі можна будзе ўбачыць на плакатах на Кастрычніцкім пляцы.

Тэматычнае пано ўпрыгожыць галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта на пляцы Незалежнасці.

Упрыгожванне беларускай сталіцы скончаць да 17 красавіка.