Да канца года адбудзецца амаль поўная лібералізацыя эканомікі Беларусі?
Аляксандр Лукашэнка 18 снежня правёў працоўную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам. Як паведамляе БЕЛТА, такім чынам вялася падрыхтоўка да сустрэчы беларускага кіраўніка з прэзідэнтам Расіі 22 снежня. У шэрагу іншых пытанняў абмяркоўваліся пытанні эканамічнай лібералізацыі ў Беларусі. План першачарговых мерапрыемстваў у гэтым кірунку зацверджаны 1 снежня 2008 года.
Прадугледжваецца, што дзейснае заканадаўства будзе мяняцца: будзе ўдасканальвацца парадак ліцэнзавання, коштаўтварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. Таксама змены закрануць кантрольную дзейнасць. Плануецца спрасціць сістэму падаткаабкладання. Пры гэтым большасць мерапрыемстваў будзе рэалізавана да канца 2008 года.