Да канца года павышаць тарыфы на грамадскі транспарт Мінска не плануецца
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 29 траўня паведаміла намесніца старшыні гарвыканкама Жана Бірыч.
Нагадаем, 25 траўня тарыф на праезд у грамадскім транспарце сталіцы павысіўся на 300 рублёў і стаў каштаваць 2000 рублёў за адну паездку.
Па словах Бірыч, якія пераказвае БелаПАН, гэтае павышэнне планавалася. Чыноўніца заявіла, што сёння выдаткі грамадскага транспарту атрымліваюць 70% з гарадскога бюджэту.
Таксама Бірыч паведаміла, што да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў наступным годзе Мінгарвыканкам зверне пільную ўвагу на таксі. Дбаць будуць як пра знешні выгляд таксовак, так і веданне таксістамі замежных моваў.
Фота — bymedia.net