Да канца года сельскія медыкі Магілёўшыны перасядуць на скутэры "для жанчын"
Некаторыя медыкі Магілёўскага раёна ўжо атрымалі скутэры для даезду ў аддаленыя вёскі, іншыя атрымаюць скутэры да канца года. Гаворка вядзецца пра тых медыкаў, якія маюць вялікія ўчасткі.
Святлана Грушко, фельчарка Міхалёўскага акушэрскага пункта, атрымала скутэр як лепшы фельчар вобласці. Цяпер у саму аддаленую вёску свайго ўчастку - 10 км - Святлана даязджае за 10 хвілін.
Бензін фельчрка купляе за свой кошт (3 літры на 100 км).
Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ. Карэспандэнтка Алена Кукшынская паведамляе, што скутэрам могуць лёгка кіраваць нават жанчыны: "Скутэр можна назваць транспартным сродкам для жанчын. На панелі - мінімум кнопак, нічога лішняга".