Да летніх вакацыяў дату прэзідэнцкіх выбараў дэпутаты не прызначаць
Палата прадстаўнікоў сыходзіць на летні адпачынак з 1 ліпеня, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына — з наступнага панядзелка. Заўтра дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правядуць апошняе пасяджэнне
веснавой сесіі і сыдуць на два месяцы ў адпачынак, так і не прызначыўшы
дату прэзідэнцкіх выбараў. Тое, што ў гэтыя два апошнія дні працы
пытанне выбараў не будзе разгледжанае, Еўрарадыё пацвердзілі як асобныя
парламентары, так і старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына:
Лідзія Ярмошына: "Ніякай падрыхтоўчай працы не праводзілася і нават ніякіх намёкаў няма з боку Палаты прадстаўнікоў на гэта. Абсалютна нічога не ўзгоднена і мне нічога не вядома”.
А ў якасці доказу таго, што нічога з датай выбараў не будзе вырашацца бліжэйшым часам, старшыня ЦВК сказала, што асабіста яна з панядзелка ідзе ў адпачынак.
Нагадаем, што раней ў размове з Еўрарадыё старшыня ЦВК заяўляла пра тое, што лепшым, на яе погляд, часам для правядзення выбараў прэзідэнта краіны з’яўляецца пачатак лютага 2011 года.