Да міліцыянтаў звяртаюцца нецвярозыя зборшчыкі подпісаў

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Яўген Полудзень. Па яго словах, звароты ад нецвярозых зборшчыкаў подпісаў паступаюць у міліцыю амаль штодня. Нецвярозыя зборшчыкі, заявіў міліцэйскі чыноўнік, канфліктуюць паміж сабой або з іншымі грамадзянамі. Падобнае не было характэрна для папярэдніх перадвыбарных кампаній. Пры гэтым Полудзень падкрэсліў, што гэта датычыць толькі асобных зборшчыкаў подпісаў, а не іх большасці.

Таксама намеснік міністра дадаў, што міліцыя не будзе паддавацца на правакацыі падчас перадвыбарнай кампаніі.