Да навагодніх ёлак мінчукоў пусцяць праз металадэтэктары

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка сталічнай міліцыі Ігар Яўсееў.

Яўсееў: "Нашыя грамадзяне з разуменнем да гэтага ставяцца. Гэта з мэтай таго, каб не дапусціць туды пранос забароненых прадметаў, асобаў у нецвярозым стане. Вядома, мы разумеем, што гэта будзе Новы год, таму супрацоўнікі будуць ветліва, уважліва ставіцца да грамадзян, аказваць дапамогу. Ну, а тыя людзі, якія перабяруць, — будзем дастаўляць дадому ці ў медвыцвярэзнік".

Акрамя таго, перад пачаткам навагодніх святаў мінская міліцыя праверыла месцы правядзення масавых святочных гульняў.