Да «Славянскага кірмаша» ў Віцебску з'явяцца зоны цвярозасці

Яшчэ перад пачаткам «Славянскага кірмаша», да 1 ліпеня, у Віцебску будуць уведзеныя зоны цвярозасці. Тут будзе забаронена ўжываць алкагольныя напоі і піва. Такімі месцамі ў абласным цэнтры будуць абвешчаныя плошча Перамогі і парк імя Фрунзэ. Тэрыторыі, на якіх будзе абвешчаны мараторый на алкаголь і піва, да 1 ліпеня з'явяцца таксама ў Полацку, Наваполацку і Оршы.

"Народныя навіны Віцебска"