Дабрачынная акцыя "Беларускія кнігі - беларускім школам" стартуе сёння

Сёння стартуе дабрачынная акцыя "Беларускія кнігі - беларускім школам" ад кампаніі "Гавары праўду". Акцыя прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ў. Караткевіча ў Таліне.

У гадзіну дня ля кругласутачнага пікета побач з Гумам пачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні. У акцыі прымуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяргей Сыс, Міхась Башура і іншыя пісьменнікі, якія прадставяць свае кнігі ў фонд беларускага школы ў Эстоніі. Чытанні будуць прымеркаваныя да Дня нараджэння паэта Анатоля Сыса.

Арганізатары акцыі запрашаюць далучыцца ўсіх неабыякавых. Прапануюць прыносіць беларускамоўныя кнігі на кругласутачны пікет побач з Гумам да пятніцы, паведамляе жывы дзённік zapraudu.