Дачка Някляева: Свой удзел у акцыі ў Хельсінкі ўжо пацвердзілі 100 чалавек
Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Беларусі пройдзе сёння ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавяла дачка палітыка Ўладзіміра Някляева Ева. Паводле яе слоў, акцыя каля фінскага парламента пачнецца а 16-й гадзіне. Яе ўдзельнікі запаляць свечкі і будуць распаўсюджваць інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі, пра палітвязняў, пра кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева, які тыдзень знаходзіцца ў ізаляцыі, і што пра стан яго здароўя нічога невядома.
Дачка Някляева адзначыла, што намер прыйсці на акцыю салідарнасці выказалі ўжо каля 100 чалавек. "Мы хочам прасіць Фінляндыю і фінскі парламент, каб яны дапамаглі нам нешта зрабіць і аказаць нейкі ціск на Беларусь", — сказала Ева ў жывым эфіры Еўрарадыё.