Дачка ўраджэнца Гродна стане новым прэм'ер-міністрам Ізраіля (фота)
Новым прэм'ер-міністрам Ізраіля стане кіраўніца МЗС гэтай краіны, былы агент ізраільскіх спецслужбаў 50-гадовая Цыпі Ліўні. Дачка эмігранта з беларускага горада Гродна паводле звестак экзіт-полаў набрала каля 49% галасоў.
Паведамляецца, што ў 80-х гадах Цыпі Ліўні была парыжскім агентам "Масада", аднак яе роля ў ізраільскай выведцы застаецца таямніцай.

Аднак вядома, што яе бацькі ў 40-х гадах арыштоўваліся англійскімі ўладамі ў Палестыне за "тэрарыстычную дзейнасць" (насамрэч, ішла вызваленчая барацьба за стварэнне незалежнай ізраільскай дзяржавы).
Бацька Ліўні, Эйтан (1919 - 1991), быў асуджаны на 15 гадоў турмы за напад на брытанскую вайсковую базу, але здолеў уцячы. Пасля ён стаў бізнэсоўцам, тройчы выбіраўся дэпутатам парламента.

Маці - Сара - таксама была актывісткай падпольнай групоўкі "Іргун", асабіста ўдзельнічала ў нападах на цягнікі з мэтай здабыцця сродкаў для падполля.