ДАІ прапануе ўтрая павялічыць штраф за няправільную паркоўку

За паўторнае парушэнне на працягу года штраф складзе 500-800 тысяч рублёў (цяпер 300-500 тысяч).



Дзяржаўтаінспекцыя хоча зрабіць больш жорсткім пакаранне за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку. Пра гэта распавядае auto.onliner.by са спасылкай на заяву в.а. начальніка ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Васіля Бульбянкова падчас прамой тэлефоннай лініі.



З гэтай прапановай ДАІ збіраецца выйсці да законатворцаў. Аўтаінспектары спасылаюцца на тое, што маюць не адзін дзясятак лістоў ад грамадзян, якія скардзяцца на няправільную паркоўку — на тратуарах, у зялёнай зоне і нават на дзіцячых пляцоўках.



Фота — forsage.by