ДАІ праводзіць акцыю "Не прапусціў пешахода — развітайся з правамі"

ДАІ Мінска праводзіць прафілактычную акцыю "Не прапусціў пешахода — развітайся з правамі". Мерапрыемства накіравана на павышэнне культуры кіравання, а таксама папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму сярод пешаходаў.

Інспектары будуць спыняць машыны, якія на пешаходных пераходах не прапусцілі людзей. Прычым кіроўцы, якія стварылі аварыйнае становішча на пераходзе, будуць на месцы парушэння пазбаўляцца правоў.

БЕЛТА