ДАІ заклікае аб'язджаць цэнтр Мінска падчас правядзення народнага сходу
6-7 снежня ў Мінску адбудзецца чацвёрты Усебеларускі народны сход, удзел у якім возьме 2,5 тысячы чалавек. Як паведамляе ДАІ, перасоўванне дэлегатаў будзе арганізаванымі калонамі па асноўных праспектах і вуліцах сталіцы. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, пачынаючы з вечара 5 снежня і завяршаючы познім вечарам 7 снежня, у мэтах пазбягання пападання ў заторы па магчымасці выключаць з маршрутаў свайго руху некаторыя магістралі сталіцы: праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, Машэрава, Партызанскі, Пушкіна, а таксама вуліцу Арлоўская, інфармуе БелаПАН.